Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» створана ў канцы 2011 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2011 №494 «Аб удасканаленні арганізацыйнай структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» у форме самастойнай юрыдычнай асобы.

У склад Аб’яднання ўваходзяць наступныя юрыдычныя асобы:
Інстытут фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Цэнтр светадыёдных і оптаэлектронных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Цэнтр геафізічнага маніторынгу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Девелоп груп»

З 01.01.2016 ў адпаведнасці з Пастановай Бюро Прэзідыума «Аб перадачы структурных падраздзяленняў Інстытута фізікі НАН Беларусі ў ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» ад 16.02.2015 №51 у склад Аб’яднання былі ўключаны 4 навуковыя лабараторыі Інстытута фізікі НАН Беларусі.