Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка» (ДНВА «ОЭЛТ») створана ў канцы 2011 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31.10.2011 №494 «Аб удасканаленні арганізацыйнай структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Са студзеня 2016 года у склад ДНВА «ОЭЛТ» былі ўключаны 4 навуковыя лабараторыі Інстытута фізікі імя Б.I. Сцяпанава.
У склад ДНВА «ОЭЛТ» уваходзяць наступныя арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі:
– Інстытут фізікі імя Б.I. Сцяпанава
– Цэнтр светадыёдных і оптаэлектронных тэхналогій
– Цэнтр геафізічнага маніторынгу