Супрацоўнікі ДНВА «ОЭЛТ» рэгулярна ўдзельнічаюць у выкананні навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ у рамках міжнародных конкурсаў Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, навукова-тэхнічных праграм Саюзнай дзяржавы і інш.
Шэраг супрацоўнікаў ДНВА «ОЭЛТ» з’яўляюцца членамі міжнародных навуковых арганізацый, такіх як Iнстытут інжынераў па электратэхніцы і электроніцы (IEEE) і Еўрапейская ЗВЧ-асацыяцыя (EuMA).
ДНВА «ОЭЛТ» рэгулярна ўдзельнічае ў міжнародных выставачных мерапрыемствах, на якіх прадстаўляе свае распрацоўкі.
ДНВА «ОЭЛТ» распрацоўвае, вырабляе і пастаўляе ў розныя краіны свету (Расія, Кітай і інш.) оптаэлектронныя і лазерныя прылады і сістэмы рознага прызначэння.