У склад навукова-тэхнічнага савета па пасадзе ўваходзяць генеральны дырэктар, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай дзейнасці, вучоны сакратар, кіраўнікі навуковых структурных падраздзяленняў, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі і старшыня Савета маладых навукоўцаў, а таксама найбольш кампетэнтныя навуковыя работнікі, якія абіраюцца агульным сходам або канферэнцыяй навуковых работнікаў аб’яднання, якія маюць навуковую ступень, з правам адклікання і замены.
Склад навукова-тэхнічнага савета зацвярджаецца бюро Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Вучоны сакратар
А.Ю. Панарын
тэл. +375-17-3683261
panarin@oelt.basnet.by