Лабараторыя радыёфатонiкi

Аб лабараторыі

У лабараторыі праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне радыёфатонікі (ЗВЧ-оптаэлектронікі), асноўнымі прадметамі вывучэння якой з’яўляюцца генерацыя, перадача і апрацоўка ЗВЧ-сігналаў з дапамогай оптаэлектронных метадаў. Радыёфатонiка дазваляе ствараць прылады і сістэмы ЗВЧ-дыяпазону з параметрамі, недасяжнымі традыцыйнымі электроннымі сродкамі. Асноўныя перавагі прылад і сістэм радыёфатонікізвязаны са ўласцівасцямі аптычнага валакна:
– звышнізкія страты (менш 0.0005 дБ/м)
– зверхшырокапалоснасць (дзясяткі гігагерц)
– неўспрымальнасць да электрамагнітных перашкод
– поўная гальванічная развязка
– малая маса і памеры

Напрамкі навуковай дзейнасці лабараторыі
– распрацоўка магутных фотадыёдных модуляў ў частотным дыяпазоне да 100 Ггц і ў спектральным дыяпазоне даўжынь хваль 1.2-1.7 мкм
– распрацоўка валаконна-аптычных ліній перадачы і сістэм размеркавання ЗВЧ-сігналаў ў частотным дыяпазоне да 100 ГГц
– распрацоўка оптаэлектронных метадаў генерацыі, апрацоўкі і аналізу звышшырокапалосных ЗВЧ-сігналаў ў частотным дыяпазоне да 100 ГГц
– распрацоўка оптаэлектронных генератараў гарманічных сігналаў са звышнізкім фазавых шумам ў частотным дыяпазоне ад 8 да 100 ГГц

Вобласці ўжывання радыёфатонных прылад і сістэм
– радыёлакацыя
– радыёсувязь
– вымяральная ЗВЧ-тэхніка

Распрацоўкі

Валаконна-аптычныя лініі перадачы ЗВЧ-сігналаў

  • Валаконна-аптычная лінія перадачы сінхраімпульсаў працягласцю ад 1 нс да 100 мкс (ВОЛП-01)
  • Валаконна-аптычная лінія перадачы ЗВЧ-сігналаў у дыяпазоне частот 0.1-10 ГГц на аснове прамой мадуляцыі лазернага выпраменьвання (ВОЛП-10)
  • Валаконна-аптычная лінія перадачы ЗВЧ-сігналаў у дыяпазоне частот 0.1-20 ГГц на аснове знешняй мадуляцыі лазернага выпраменьвання (ВОЛП-20)
  • Валаконна-аптычная лінія перадачы ЗВЧ-сігналаў у дыяпазоне частот 0.1-30 ГГц на аснове знешняй мадуляцыі лазернага выпраменьвання (ВОЛП-30)
  • Магчымы выраб шматканальных валаконна-аптычных ліній перадачы ЗВЧ-сігналаў на аснове мультыплексавання па даўжыням хваль (да 18 каналаў)

Радыёфатонныя прылады

  • Звышшырокапалосныя лініі затрымкі ЗВЧ-сігналаў з фіксаванай працягласцю затрымкі ад 100 нс да 100 мкс (ВОЛЗ)
  • Оптаэлектронны генератар ЗВЧ са звышнізкім фазавых шумам для X- і K-дыяпазону частот (ОЭГ)
  • Магчымы выраб розных радыёфатонных прылад на аснове валаконна-аптычных кампанентаў (радыёфатонныя ЗВЧ-памнажыцелі частаты, радыёфатонныя ЗВЧ-антэны, радыёфатонныя ЗВЧ-змяшальнікі і радыёфатонныя ЗВЧ-фільтры)

Радыёфатонныя сістэмы

  • Фазастабільная валаконна-аптычная сістэма перадачы ЗВЧ-сігналаў (ВОСП-Ф)
  • Валаконна-аптычная сістэма размеркавання ЗВЧ-сігналу гетэрадзіна (ВОСП-Р)
  • Магчымы выраб розных радыёфатонных сістэм на аснове валаконна-аптычных кампанентаў
Асноўныя публікацыі
Кантакты

Загадчык лабараторыі
к.ф.-м.н. ЧЫЖ Аляксандр Леанiдавiч
тэл. +375-17-3689011
chizh@oelt.basnet.by