Пра лабараторыю
У лабараторыі праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне радыёфатонікі (ЗВЧ-оптаэлектронікі), асноўнымі прадметамі вывучэння якой з’яўляюцца генерацыя, перадача і апрацоўка ЗВЧ-сігналаў з дапамогай оптаэлектронных метадаў. Радыёфатонiка дазваляе ствараць прылады і сістэмы ЗВЧ-дыяпазону з параметрамі, недасяжнымі традыцыйнымі электроннымі сродкамі. Асноўныя перавагі прылад і сістэм радыёфатонікізвязаны са ўласцівасцямі аптычнага валакна:
– звышнізкія страты (менш 0.0005 дБ/м)
– зверхшырокапалоснасць (дзясяткі гігагерц)
– неўспрымальнасць да электрамагнітных перашкод
– поўная гальванічная развязка
– малая маса і памеры
Напрамкі навуковай дзейнасці лабараторыі
– распрацоўка магутных фотадыёдных модуляў ў частотным дыяпазоне да 100 Ггц і ў спектральным дыяпазоне даўжынь хваль 1.2-1.7 мкм
– распрацоўка валаконна-аптычных ліній перадачы і сістэм размеркавання ЗВЧ-сігналаў ў частотным дыяпазоне да 100 ГГц
– распрацоўка оптаэлектронных метадаў генерацыі, апрацоўкі і аналізу звышшырокапалосных ЗВЧ-сігналаў ў частотным дыяпазоне да 100 ГГц
– распрацоўка оптаэлектронных генератараў гарманічных сігналаў са звышнізкім фазавых шумам ў частотным дыяпазоне ад 8 да 100 ГГц
Вобласці ўжывання радыёфатонных прылад і сістэм
– радыёлакацыя
– радыёсувязь
– вымяральная ЗВЧ-тэхніка
Распрацоўкі
Валаконна-аптычныя лініі перадачы ЗВЧ-сігналаў
- Валаконна-аптычная лінія перадачы сінхраімпульсаў працягласцю ад 1 нс да 100 мкс (ВОЛП-01)
- Валаконна-аптычная лінія перадачы ЗВЧ-сігналаў у дыяпазоне частот 0.1-10 ГГц на аснове прамой мадуляцыі лазернага выпраменьвання (ВОЛП-10)
- Валаконна-аптычная лінія перадачы ЗВЧ-сігналаў у дыяпазоне частот 0.1-20 ГГц на аснове знешняй мадуляцыі лазернага выпраменьвання (ВОЛП-20)
- Валаконна-аптычная лінія перадачы ЗВЧ-сігналаў у дыяпазоне частот 0.1-40 ГГц на аснове знешняй мадуляцыі лазернага выпраменьвання (ВОЛП-40)
- Магчымы выраб шматканальных валаконна-аптычных ліній перадачы ЗВЧ-сігналаў на аснове мультыплексавання па даўжыням хваль (да 18 каналаў)
Радыёфатонныя прылады
- Звышшырокапалосныя лініі затрымкі ЗВЧ-сігналаў з фіксаванай працягласцю затрымкі ад 100 нс да 100 мкс (ВОЛЗ)
- Оптаэлектронны генератар ЗВЧ са звышнізкім фазавых шумам для X- і K-дыяпазону частот (ОЭГ)
- Магчымы выраб розных радыёфатонных прылад на аснове валаконна-аптычных кампанентаў (радыёфатонныя ЗВЧ-памнажыцелі частаты, радыёфатонныя ЗВЧ-антэны, радыёфатонныя ЗВЧ-змяшальнікі і радыёфатонныя ЗВЧ-фільтры)
Радыёфатонныя сістэмы
- Фазастабільная валаконна-аптычная сістэма перадачы ЗВЧ-сігналаў (ВОСП-Ф)
- Валаконна-аптычная сістэма размеркавання ЗВЧ-сігналу гетэрадзіна (ВОСП-Р)
- Магчымы выраб розных радыёфатонных сістэм на аснове валаконна-аптычных кампанентаў
Публікацыі
- High-power InGaAs/InAlAs Schottky photodiode with low amplitude-to-phase noise conversion / A. Chizh, S. Malyshev, K. Mikitchuk, K. Zhuravlev, N. Valisheva, D. Dmitriev, A. Toropov, M. Aksenov, A. Gilinsky, I. Chistokhin // Proc. of IEEE International Topical Meeting on Microwave Photonics (MWP) ‒ Toulouse, France. – 2018.‒ P. 262-265.
- Double-loop all-optical gain optoelectronic oscillator with low phase noise and spurs level / A. Chizh, S. Malyshev, K. Mikitchuk // Proc. of IEEE International Topical Meeting on Microwave Photonics (MWP) ‒ Toulouse, France. – 2018.‒ P. 124-127.
- Noise and gain of an erbium-doped fiber amplifier for delay-line optoelectronic oscillator / K. Mikitchuk, A. Chizh, S. Malyshev // Proc. of 24th International Conference on Noise and Fluctuations (ICNF) – Vilnius, Lithuania. – 2017. – 4 p.
- Modeling and design of delay-line optoelectronic oscillators / K. Mikitchuk, A. Chizh, S. Malyshev // IEEE Journal of Quantum Electronics. – 2016. – Vol. 52, no. 10. – Art. no. 5000108
- Delay-line optoelectronic oscillator with all-optical gain / K. Mikitchuk, A. Chizh, S. Malyshev // Proceedings of 46th European Microwave Conference (EuMC). – London, UK. – 2016. – P. 953-956
- Волоконно-оптические лазерные и фотодиодные модули СВЧ-диапазона и системы радиофотоники на их основе / С.А. Малышев, А.Л. Чиж, К.Б. Микитчук // Материалы 4-й Всероссийской конференции «Электроника и микроэлектроника СВЧ». – Санкт-Петербург, Россия. – 2015. – С. 10-18.
- High-speed high-power InAlAs/InGaAs/InP Schottky photodiode / A. Chizh, S. Malyshev, K. Mikitchuk // Proceedings of IEEE International Topical Meeting on Microwave Photonics (MWP). – Paphos, Cyprus. – 2015. – 4 p.
- Theoretical investigation of external influences on delay-line optoelectronic oscillator / K. Mikitchuk, A. Chizh, S. Malyshev // Proceedings of IEEE International Topical Meeting on Microwave Photonics (MWP). – Paphos, Cyprus. – 2015. – 4 p.
- Wideband planar near-field antenna measurement technique using an analog fiber-optic link / A. Chizh, S. Malyshev, K. Mikitchuk, A. Milyaev, M. Popikov // Proceedings of 45th European Microwave Conference (EuMC). – Paris, France. – 2015. – P. 1148-1151.
- Fiber-optic system for local-oscillator signal distribution in active phased arrays / A. Chizh, S. Malyshev // Proceedings of 11th European Radar Conference (EuRAD). – Rome, Italy. – 2014. – P. 439-442.
- Beam-lead partially-depleted-absorber photodiode / A. Chizh, S. Malyshev, A. Tepteev, V. Andrievski, E. Guszhinskaya, L. Romanova // Proceedings of International Topical Meeting on Microwave Photonics (MWP). – Noordwijk, The Netherlands. – 2012. – P. 257-260.
- Study of active integrated photonic antenna / Y. Yashchyshyn, S. Malyshev, A. Chizh, P. Bajurko, J. Modelski // Proceeding of 3rd European Conference on Antennas and Propagation (EuCAP). – Berlin, Germany. – 23-27 March 2009. – P. 3507-3510
- Design considerations for guardring-free planar InGaAs/InP avalanche photodiode / S.Malyshev, A.Chizh, Y.Vasileuski // Journal of Optical and Quantum Electronics. – 2008. – Vol. 40, no. 14. – P. 1247-1253.
- High-power InGaAs/InP partially depleted absorber photodiodes for microwave generation / S. Malyshev, A. Chizh, Y. Vasileuski // IEEE/OSA Journal of Lightwave Technology. – 2008. – Vol. 12, no. 8. – P. 2732-2739.
- P-i-n photodiodes for frequency mixing in radio-over-fiber systems / S. Malyshev, A. Chizh // IEEE/OSA Journal of Lightwave Technology. – 2007. – Vol. 11, no. 11. – P. 3236-3243.
- Numerical simulation of guardring-free planar InP/InGaAs avalanche photodiode / S. Malyshev, A. Chizh, Y. Vasileuski // Proc. of International Conference on Computer as a tool (EUROCON). – Warsaw, Poland. – 2007. – P. 2047-2050.
- Theoretical study of high-speed InGaAs/InP p-i-n photodiodes for microwave generation / S. Malyshev, A. Chizh, Y. Vasileuski // Proceedings of International Topical Meeting on Microwave Photonics (MWP). – Grenoble, France. – 2006. – 4 p.
- Photovaractor with enhanced quality factor / S. Malyshev, A. Chizh // Proceedings of 16th International Conference on Microwaves, Radar and Wireless Communications (MIKON). – Krakow, Poland. – 2006. – Vol. 2. – P. 914-917.
- Optical control of microwave circuits using photodiodes / S. Malyshev, A. Chizh // Proc. of SPIE. – 2005. – Vol. 5948. – Art. no. 59480R.
- Frequency conversion of optical signals in p-i-n photodiodes / S. Malyshev, B. Galwas, A. Chizh, J. Dawidczyk, V. Andrievski / IEEE Transactions on Microwave Theory and Techniques. – 2005. – Vol. 53, no. 2. – P. 439-443.
- P-I-N photodiodes for optical control of microwave circuits / S. Malyshev, A. Chizh // IEEE Journal of Selected Topics in Quantum Electronics. – 2004. – Vol. 10, no. 4. – P. 679-685.
- Photovaractor for remote optical control of microwave circuits / S. Malyshev, B. Galwas, J. Piotrowski, A. Chizh, Z. Szczepaniak // IEEE Microwave and Wireless Components Letters. – 2002. – Vol. 12, no. 6. – P. 201-203.
Кантакты
Загадчык лабараторыі
к.ф.-м.н. ЧЫЖ Аляксандр Леанiдавiч
тэл. +375-17-3563327
chizh@oelt.basnet.by
Вакансіі
Лабараторыі патрабуюцца на пастаянную працу маладыя навуковыя супрацоўнікі. Вітаюцца выпускнікі фізічнага факультэта і факультэта радыёфізікі БДУ, а для студэнтаў апошняга курсу гэтых факультэтаў магчыма выкананне ў лабараторыі дыпломнай працы і праходжанне пераддыпломнай практыкі з наступным размеркаваннем у ДНВА “Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка”.
Абавязкі
– Распрацоўка фізіка-матэматычных мадэляў прыбораў і сістэм
– Камп’ютарнае мадэляванне
– Удзел у эксперыментальных даследаваннях
Патрабаванні
– Вышэйшая адукацыя фізічнага профілю
– Глыбокія веды фізікі і матэматыкі
– Вопыт напісання навуковых артыкулаў
– Досвед працы з праграмнымі пакетамі матэматыкі
– Валоданне англійскай мовай на ўзроўні чытання без слоўніка навукова-тэхнічных дакументаў па спецыяльнасці
Умовы
– Дружны калектыў і цікавыя праекты
– Аснашчаная сучасным абсталяваннем навуковая лабараторыя
– Камфортныя сучасныя працоўныя месцы
– Магчымасць навучання ў магістратуры і аспірантуры НАН Беларусі
– Зручнае размяшчэнне ў горадзе Мінску
– Поўны сацыяльны пакет
– Заработная плата вызначаецца на субяседаванні (канчатковае рашэнне па выніках працы на працягу месяца)