Лабараторыя радыёфатонiкi

Пра лабараторыю   Распрацоўкі   Публікацыі   Вакансіі   Кантакты

У лабараторыі праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне радыёфатонікі (ЗВЧ-оптаэлектронікі), асноўнымі прадметамі вывучэння якой з’яўляюцца генерацыя, перадача і апрацоўка ЗВЧ-сігналаў з дапамогай оптаэлектронных метадаў. Радыёфатонiка дазваляе ствараць прылады і сістэмы ЗВЧ-дыяпазону з параметрамі, недасяжнымі традыцыйнымі электроннымі сродкамі. Асноўныя перавагі прылад і сістэм радыёфатонікізвязаны са ўласцівасцямі аптычнага валакна:
– звышнізкія страты (менш 0.0005 дБ/м)
– зверхшырокапалоснасць (дзясяткі гігагерц)
– неўспрымальнасць да электрамагнітных перашкод
– поўная гальванічная развязка
– малая маса і памеры

Напрамкі навуковай дзейнасці лабараторыі
– распрацоўка магутных фотадыёдных модуляў ў частотным дыяпазоне да 100 Ггц і ў спектральным дыяпазоне даўжынь хваль 1.2-1.7 мкм
– распрацоўка валаконна-аптычных ліній перадачы і сістэм размеркавання ЗВЧ-сігналаў ў частотным дыяпазоне да 100 ГГц
– распрацоўка оптаэлектронных метадаў генерацыі, апрацоўкі і аналізу звышшырокапалосных ЗВЧ-сігналаў ў частотным дыяпазоне да 100 ГГц
– распрацоўка оптаэлектронных генератараў гарманічных сігналаў са звышнізкім фазавых шумам ў частотным дыяпазоне да 100 ГГц

Вобласці ўжывання радыёфатонных прылад і сістэм
– радыёлакацыя
– радыёсувязь
– вымяральная ЗВЧ-тэхніка